Новости проекта
Образовательная платформа ЭФФОР
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 47 человек

Вітаміны на вашым стале

Дата: 27 января в 20:15
Автор: Лейко В. П.

  Па думках спецыялістаў – дыетолагаў спажыванне самай распаўсюджаннай і любімай садавіны і гародніны з большай верагоднасцю дапаможа зберагчы нам здароўе, а багатыя вітамінамі прадукты з поспехам заменяць дарагія медыцынскія прэпараты.

  1. Яблыкі – зніжаюць узровень халестэрыну і садзейнічаюць хуткаму страваванню.
  2.  Лімоны -  умацоўваюць злучальную тканку і косную структуру, дзякуючы вітаміну С,  павышаюць супраціўленне арганізму, абараняюць ад розных інфекцый.
  3.  Бананы – карысныя для стрававання, засцерагаюць сценкі страўніка ад шкоднага ўздзеяння вострай і саленай ежы. Сярод аматараў бананаў рэдка сустракаюцца захворванні язвы страўніка.
  4.   Бабы – зніжаюць узровень халестэрыну, нармалізуюць утрыманне цукру ў крыві і ў пэўнай ступені перашкаджаюць утварэнню рака прадстальнай  залозы і грудзей.
  5.  Каляровая капуста -  рэкамендавана жадаючым скінуць вагу, выводзіць шлакі і зніжае ўзровень халестэрыну.
  6.  Клубніцы – багатыя вітамінам С і клятчаткай, якія нейтралізуюць частку вірусаў, якія трапляюць у арганізм чалавека.
  7.  Морква – утрымлівае вітамін А, вельмі карысна для зроку, павялічвае працаздольнасць сэрца.
  8.  Бульба – багата каліем, які памяншае верагоднасць утварэння запаленчых працесаў і супакойвае дзейнасць кішэчніка, з'яўляецца важным элементам дыетычнага харчавання.
  9.  Часнок – прыродны антыбіотык, паніжае узровень халестэрыну, з'яўляецца натуральным прафілактычным сродкам і лекам супраць сасудных захворванняў.
  10.  Грэйпфрут – зніжае ціск і узровень халестэрыну.
  11.  Салодкі перац – багаты вітамінам С.  З'яўляецца эфектыўным сродкам супраць прастуды, астмы, бранхіту, склярозу.
  12.  Цыбуля – змяшчае мноства неабходных для арганізма пажыўных рэчываў. Мае разнае вонкавае прымяненне, напрыклад, у якасці кампрэсу пры прастудзе, ангіне, бранхіце.
  13.  Сліва – аказвае бактэрыцыйнае дзеянне, здольнічае страваванню.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.